Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з'яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 16 по 21 лютага 2026 года пад дывізам: "Мова родная-мова модная". З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця роднай мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў быў складзены план тыдня.
Цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемства: фотамарафон "Інстарам па-беларуску", чэлендж "Далучы сваю далонь", віктарына "Знаўцы роднай мовы", інтэрактыўная гульня "Я ведаю", выстава "Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца" і інш.
Але найбольш насычаным днём тыдня аказалася 20 лютага.
У гэты дзень вучні пісалі рэспубліканскую дыктоўку, тэкст якой быў прысвечаны Году беларускай жанчыны. Усіх вучняў школы сабрала літаратурна-музычнае гасцёўня "Гучы, роднае слова!" Тут пранікнённа гучалі вершы і песні на роднай мове.
Тыдзень беларускай мовы і латаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемства дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.












