Архив новостей - Войсковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2021

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, пашырэння пазнавальных інтарэсаў вучняў, культуры маўлення, развіцця творчых здольнасцей з 18 по 25 лютага ў Вайскоўскай СШ прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Дэвіз тыдня: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.

На працягу тыдня вучні школы з задавальненнем і цікавасную ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах.

 

  

Пяты і шосты класы гулялі ў “Поле цудаў”, 10-11 класы – у “Слабае звяно”, а 7 клас збіраў “Пазл па-беларуску”.

  

Агульная дыктоўка “Пішам па-беларуску” выявіла лепшых знаўцаў мовы.

  

Усіх жадаючых на працягу тыдня запрашала фотазона “Беларускі куточак”.

Літаратурна – музычная кампазіцыя “Гучы, роднае слова!” стала добрым фіналам тыдня.

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. 

                                                                                                          (З.Бядуля)