Архив новостей - Войсковская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2026

Тыдзень "Беларускай мовы"

  Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з'яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 16 по 21 лютага 2026 года пад дывізам: "Мова родная-мова модная". З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця роднай мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў быў складзены план тыдня. 

  Цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемства: фотамарафон "Інстарам па-беларуску", чэлендж "Далучы сваю далонь", віктарына "Знаўцы роднай мовы", інтэрактыўная гульня "Я ведаю", выстава "Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца" і інш. 

   Але найбольш насычаным днём тыдня аказалася 20 лютага. 

  У гэты дзень вучні пісалі рэспубліканскую дыктоўку, тэкст якой быў прысвечаны Году беларускай жанчыны. Усіх вучняў школы сабрала літаратурна-музычнае гасцёўня "Гучы, роднае слова!" Тут пранікнённа гучалі вершы і песні на роднай мове. 

  Тыдзень беларускай мовы і латаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемства дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.